Зязюля кукавала
Як вясна прыходзе,
Ў лесе, ці на агародзе
Мне гады казала.
Чуў яе. Лічыў гады,
Што накукавала
І былое ажывала
Ў памяці тады.
Праплывалі прад вачамі
Вочак малахіты.
Вочы-мары, вочы-міты
Зорнымі начамі
Майму сэрцу шлях казалі
Ў дыяменты-росы.
Туды вёў яе след босы
Ды туману хвалі.
Ах, зязюлька! Мілы птах
Закукуй зімою,
Ажыві грудзей сувоі,
Іх чароўны пах!
Свидетельство о публикации №123120707716