Шляхам Мицкевича

Шляхамі Міцкевіча

Рэч Паспалітая ў снезе, бо зіма
Пануе скрозь ад Менска да Варшавы.
У лёдзе усе дарогі й пераправы
І на дарогах ні душы няма.

Апроч ганцоў ды шляхты па гасцях,
Засценкі спяць пад песні завірухі.
Паўсюль пустэча, ды нудьба і скруха,
І кожны стаў з сабою сам на сам.

Хай кожны шляхціч ў доме што магнат,
Ды дом то і Наваградак, Панары,
пляц у Варшаве, кракаўскія бары.
За межамі - там дойч ці шчэ які вар'ят.

Вясна абудзіць занядбаны край,
Дарогі ажывуць, адновяць пераправы,
Край уваскрэсне для любві і славы,
Пакуль зіма, чакай вясны, чакай.
4-5.12.2023
Варшава-Менск


Рецензии