Дзе жыве бабёр

ДЗЕ ЗІМОЙ ЖЫВЕ БАБЁР

Дзе зімой жыве бабёр?
Ля запруды рэк, азёр.
Дом будуе ён з галінак,
А змацоўвае іх глінай.
Як будан дом выглядае,
Толькі два паверхі мае.
Тут і спальні і кладоўкі.
Там на зіму нарыхтоўкі.
Хітрыя ў бабра хады,
Лаз у хатку ёсць з вады,
І як рэчка замярзае,
Ён без ежы не бывае.
Назапашана багата --
Ёсць бабру і бабранятам.
Калі ў хатцы не сядзіцца,
То вылазіць ён з вадзіцы.
Там ласуецца драўнінай –
Ці то вольхай, ці асінай.
Цэлы дзень бабёр працуе,
Ён зубамі ствол пілуе.
А вясною ля хаціны
Будзе ўзводзіцца плаціна,
Бо з бярвенняў, ціны, глею
Будаваць бабёр умее.
Пасля працы паратунак:
Ёсць і ежа, і прытулак.
Зімкаю не спяць бабры:
Цёпла ў хатцы і ў нары.


Рецензии