Снег ляцiць, i ляцiць, i ляцiць...
Снег ляціць, і ляціць, і ляціць...
Сёння зноў праваслаўнае свята.
А душа за Айчыну баліць -
Агнястрэльная рана салдата.
Не заціхне пранізлівы боль...
У хлусні загразае Айчына,
І на рану душы, нібы соль,
Сыпле снег, а пад снегам каліна
Затаілася, моўчкі стаіць.
Можа, трэба й душы затаіцца,
Ды крывавіць яна і баліць...
О, як цяжка ёй з болем маліцца!
У хлусні загразае мой край,
У бязвер'я дрымучым балоце.
Снег ляціць на калінавы рай,
На крывавыя кроплі на плоце...
Снег ляціць, і ляціць, і ляціць...
Трэба жыць, за Айчыну маліцца,
А яна бы з іконы глядзіць
І не хоча з хлуснёю мірыцца...
04. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123120403662