Прапагандыстам

Даўно пара ўсіх запісаць у экстрэмісты:
Хто піша пісьмы леваю рукою,
Хто колер твару мае вельмі чысты,
Хто не вітаецца, сустрэўшыся с табою.

Хто слова-звязку "...ять" не любіць у размове,
Чытае кніжкі пра гісторыю краіны -
Ён экстрэміст, скажу я вам панове,
Бо гэтак не вядуць сябе мужчыны.

Ды не турбуйцеся, мы іх усіх пазнаем:
ЛГБТ ты, экстрэмал ці гомасек
Мы ўсіх адловім а затым спытаем
Ці вораг чалавеку чалавек?


Рецензии