Снег iдзе, i iдзе, i iдзе...

***
Снег ідзе, і ідзе, і ідзе...
Заўтра зноў праваслаўнае свята.
І жыццё, як кругі на вадзе,
Заціхае, а снежная вата

Ўсё ляціць, і ляціць, і ляціць...
Трэба жыць, і тварыць, і маліцца.
А Айчына глядзіць і маўчыць.
Трэба ў ёй і ў сабе затаіцца.

Затаіцца, прыпасці да шкла,
Да зімы прытуліцца душою,
Не згубіць ні сябе, ні цяпла
У Айчыне, што стала чужою.

Не мая, не мая, не мая...
Але трэба тварыць і маліцца,
Каб змагла калі-небудзь зямля
Чысцінёй тваіх слоў наталіцца.

03. 12. 2023 г.


Рецензии