Кароль Стах

Ноч. Дрыгва. Тумана зелле.
Быццам нейкі сатана
Запрашае на вяселле –
Піце кровушку да дна!
Вось і сэрца на далоні.
Тут музыкам бы зайграць.
Хто там? Прывіды ці коні
Ў цемры нібыта ляцяць?
Нехта ў белым усім на конях,
Капялюшы да вачэй.
Стах! Імклівая пагоня
Ўсё бліжэй і ўсё хутчэй.
Што за жудаснае ліха!
І адкуль узнікла зноў?
У паветры ціха-ціха,
А ні грукату падкоў,
А ні голасу здалёка.
Барані нас, светлы Бог,
Ад няўзгод і злога рока!
Адгукуўся недзе рог
У адказ на пажаданне,
І імгненна, як і жах,
Дзесьці знікла паляванне.
А ці знік міфічны Стах?



Малюнак: Арлен Кашкурэвіч.


Рецензии