Ад непатрэбнай мiтуснi далёкi...
Ад непатрэбнай мітусні далёкі,
Як гэты лес, што стоена стаіць.
Над ім плывуць зімовыя аблокі,
А на яго пушысты снег ляціць.
Снег падвявае з даху, і на вокны
Яго шыбае вецер малады.
І ткуцца снегу мяккія валокны,
Як непатрэбнай мітусні гады.
26. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123112603947