Ужо лiстапад
І моцны вецер з ног збівае.
Ён быццам прадракае сцюжу,
Нуду й маркоту навявае.
Глядзяць насупленыя хмары
З нябёсаў шэрымі вачамі.
Плывуць нізенька, разважаюць,
Дажджом заплакаць ці снягамі.
Шуршыць скамечанае лісце,
Вальсуе хутка на дарозе,
Змарнела без цяпла і сонца,
Спакою ў лістапада просіць.
А той жа золкі ды плаксівы,
Але прыходзім з ім да згоды:
На свеце лістапад існуе,
Каб адцяніць красу прыроды.
Свидетельство о публикации №123112603450
Асобны паклон - за філасофскую выснову заключнага катрэна.
Люба Солошина 29.11.2023 22:09 Заявить о нарушении