Засыпала снегам, бы мелам...
Засыпала снегам, бы мелам,
Сцяжынкі мае да вясны.
За шчасце малюся нясмела
І смела малюся за сны,
Ў якія прыходзіш з усмешкай
І дорыш мне радасць жыцця.
Я крочу заснежанай сцежкай,
Сагрэтай цяплом пачуцця...
26. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123112602744