Непадкупная восенi шчырасць...
Пазірае праз шоўк туманоў,
Думак птушкі злятаюць у вырай
І да дому вяртаюцца зноў.
Карані тут твае і падмурак,
І жыцця пралягае шаша.
Сад спіральных дамоў Сінгапура,-
Не пяшчоціць цябе ён, душа.
У кароне карункавай поўня
Слепаваты пільнуе ліхтар,
Нематой лістапада, бязмоўем
Наваколля спавіты абшар.
А душы таямнічыя сцежкі
Між зямлёю і небам - струной...
У жыцці маім праведна-грэшным
Веру: Бог мой, як восень - са мной.
9.11.2022 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123112507803
Александр Василёнок 31.08.2024 14:01 Заявить о нарушении
север Вилейского района Минской области, рядом почти Докшицкий уже Витебской.
Когда нет языковой среды или разговорной практики, тогда и бывает так с большинством людей. Рада, что сердцем принято, – это главное.
Спасибо, Александр.
Ядвига Довнар 31.08.2024 14:28 Заявить о нарушении
Александр Василёнок 31.08.2024 14:40 Заявить о нарушении
Калі так, то тройчы шчыра дзякую Вам за жаданне ўзнавіць свабоднае валоданне мовай, тым больш калі сэрцам адчуваеце і яно просіць гэтага праз, напэўна ж, працяглы прамежак часу.
З пажаданнем першых творчых крокаў на ўзноўленай мове, шаноўны Аляксандр, на прасторах дадзенага сайта. Абавязкова наведаю Вашу творчую майстэрню, не адкладаючы ў доўгую скрыню.
Ядвига Довнар 31.08.2024 16:44 Заявить о нарушении
Александр Василёнок 01.09.2024 15:39 Заявить о нарушении