Цiхi дзень лiстапада...
Ціхі дзень лістапада.
На грушы - сінічкі.
І лятае па садзе
Прыгожая сойка.
І на ўзгорку бярозы,
Бярозы-сястрычкі.
І гарчыць адзінота -
З каліны настойка.
Цішыня. Адзінота.
Ля плота - каліна.
І здаецца, пакрочыў бы
З рання у вечар...
І зацята маўчыць,
Бы застыла, Айчына,
Апусціўшы свае
Скамянелыя плечы.
25. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123112504002