Раннi вечар, аблокi, халодная кава...

***
Ранні вечар, аблокі, халодная кава,
Нешта брэшуць з экрана пра АДКБ.
А пад вокнамі вуліца: ямы, канавы,
І да хаты яшчэ хтось з работы грабе.

Мо, хіба што па вуліцы зараз прайсціся?
Але лепей не трэба, бо зломіш нагу.
Ранні вечар. Цямнее. Сядзі і маліся,
Калі можаш маліцца, а я не магу...

24. 11. 2023 г.


Рецензии