Посиди со мною тихо. На белорусском языке

Пасядзі са мною ціха, пасядзі,
І ласкава на мяне ты паглядзі,
Па шчацэ пяшчотна гладжу цябе я -
Ты адзіная мая, каханая.

Як мне хораша з табою ў жыцці,
Усміхайся для мяне ты і свяці,
Твая цёплая рука ў маёй руцэ,
І плыве паволі лісце па рацэ...

Усміхнешся - і на сэрцы мне лягчэй,
Як люблю я глыбіню тваіх вачэй!
Чую, толькі дакрануся губ тваіх,
Быццам цэлы свет для нас з табой дваіх.

Пад цудоўны спеў птушыных галасоў
Тваіх водар удыхаю валасоў…
Цэлы век пражыць хачу з табой,
Асалода ты мая і супакой!..

Лістапад, 2023

 #vitali_pazdniakou #паэзія #вершынароднаймове #вершы #вершы_на_беларускай_мове #лірыка


Рецензии
"Асалода ты мая і супакой!.."
Цудоўна, Віталь! Дай Бог вам шчасця і любові на доўгі час)))З цяплом і даверам)

Ядвига Боброва   12.12.2023 22:35     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Ядвіга!
Ад Вашых слоў вее дабрынёй і цеплынёй. Гэта вельмі прыемна.
Прыміце таксама ад мяне найлепшыя пажаданні.
З павагай)

Поздняков Виталий   17.12.2023 00:26   Заявить о нарушении