Не напiшаш пра тое, не скажаш...

***
Не напішаш пра тое, не скажаш,
Бо жывеш, як усе - мітуснёй.
І хоць вершы - адбельная пража,
Іх не трэба адбельваць хлуснёй.

Не адбеліш ні чорныя ночы,
Ні кароткі пахмурны свой дзень,
Ні салёныя сумныя вочы,
Ні жыцця свайго змрочнага цень.

Не адбеліш... Пішы пра бярозы,
Што бялеюць за белым акном,
Прамаўчы і пра боль, і пра слёзы
Адзіноты сваёй за сталом.

Не напішаш, нікому не скажаш,
Як жывеш, бо жывеш, як усе.
Толькі вершы - адбельную пражу -
Лістападаўскі вецер нясе...

21. 11. 2023 г.


Рецензии