Букет запаветны
Верасовыя гроздзя-касiцы.
Гулкі ў сэрцы сумныя весткі,
Што сяброука мая табе снiцца.
Ты - каханы дзеля iншай дзяучыны.
Ды любоў мая сёння апальна...
Я дадам галінак рабіны
У букет вераснёускi звычайны.
Лісце клёну, яловыя лапы
У мой букет запаветны дакiну.
Я кахаць цябе вечна магла б -
Але сёння навекі пакiну.
Бо даходзяць сумныя весткi,
Што зусім не ў мяне закахаўся...
Я збіраю букет на узлеску.
І з табою хачу развітацца.
(02.06.2022)
Свидетельство о публикации №123112104110
Лариса Браткова 09.12.2023 18:34 Заявить о нарушении