Залiвае сонцам сад...
Залівае сонцам сад
Мой чарговы лістапад...
Ах, як хочацца мне кінуць
Мітусню турбот жыццёвых,
Крочыць зноў па голай ніве
І па лісціках кляновых,
Сонца піць душою вольнай
І не думаць пра турботы,
Ўдаль ісці дарогай польнай
Да жаданай адзіноты...
Залівае сонцам сад
Мой чарговы лістапад,
І бярозак белых рад
Дорыць светлы мне пагляд.
20. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123112003221