Падмарозiла крыху. Застыу лiстапад...
Падмарозіла крыху. Застыў лістапад.
І натхненне таксама застыла.
Лістапада бязлістага літасці рад,
Больш нішто мне сягоння не міла.
Я здаюся на літасць сцюдзёнай пары.
І ніхто мне сягоння не мілы,
Толькі кот мой ды птушка сініца ў двары,
А астатнія нібы застылі.
Лістапад падмарожаны лісце грабе.
Лес застыў, не шавеліцца грэбень.
Я патрэбен кату ды, магчыма, сабе.
Можа, некаму верш мой патрэбен?
Падмарозіла крыху. Сяджу і маўчу.
Не жадаю натхнення экстазу...
І ні з кім ні пра што гаварыць не хачу,
Каб не выказаць збітую фразу.
18 - 19. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123111903223