Заценькаюць сiнiчкi...
Праз шэлест лістападаўскіх бяроз...
Прачнуцца сёння нам зусім не страшна, бо
Праз іх і заўтра прарасце наскрозь.
Наскрозь праз праўду мовы, птушкам дадзенай,
Праз моц карэння ліп, бяроз і хвой...
І цешышся вось гэтым, не украдзеным,
А тым, што маеш, і тваё з табой...
Прытулішся, прыхілішся, прылашчышся,
І вып'еш хмельнай цішыні настой...
А сэрца страпянецца майскай ластаўкай:
А ты ці так сустрэнеш дзень там свой?
Адчую, што каштоўнасці падобныя,
Як цішыня... з сініцамі, і снег...
І шчырасць слоў падасца непадробнаю:
Няма цябе ў ёй – скажаш – без мяне...
17.11 2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123111704489
З найлепшымі пажаданнямі з Брэста Марына
Марина Шадуя Корсак 03.12.2024 20:30 Заявить о нарушении
Прыміце і мае сустрэчныя пажаданні таго, чаго просіць душа, аб чым жадаецца і марыцца.
З цеплынёй з Мінскай вобласці,
Ядвига Довнар 03.12.2024 21:48 Заявить о нарушении