Мой запавет
На мне роднай з дзяцінства зямлі,
Дзеці ўнукі, каб прыязджалі,
Не чужымі б у вёсцы былі.
Каб сцяжынка да роднае хаты
Не зрасла крапівой, палынамі,
Каб быў двор галасамі багаты
І былі б там унукі з сынамі.
Каб прыветліва груша гушкала
Родных песень чароўныя ноты,
На чужыне я чуў іх так мала
Час патрэбны быў мне для работы.
Дай мне ў старасці міласць Божа
Родных песень пачуці гукі,
Хай душа аддыхне і можа
Ахінуць душу маміны рукі.
Я прашу, каб мяне пахавалі
Між бацькамі ў роднай зямлі,
Каб жыты мяне ў сон калыхалі
І аб вечным са мной рэй вялі.
Свидетельство о публикации №123111700211