Хандра

З ёю мы сядзім ля вакна:
Я і восеньская хандра.
Мы сябруем ужо даўно,
Разам п'ем вечарамі віно.

Дагарае на захадзе сонца блін,
Жураўліны працяжна курлыча клін,
І хандра раптам кажа: “Ісці пара
Да другога самотнага мне двара.”

Падхапілася. Раз - і зышла.
Быццам бы ні сядзела, віно ні піла,
Ні глядзела ўважліва ў вакно.
Быццам бы яе ні было!

Я разгубленая: як жа жыць?!
З кім віно ў прыцемках піць?!
Я сумую, начамі не сплю,
Без сяброўкі штодзённа туплю.

Калі раптам сустрэнеш хандру,
Я яе ў цябе забяру.
А як скажаш, то нават куплю,
Бо хандрыць па восені дужа люблю.


Рецензии