Чарговыя вусны

Гарачыя вусны,
Ласкавыя рукі.
Любы! Мой любы!
Дотыкі, рухі…

З ім тыдні - гадзіны,
Ночы - імгненні.
Мой ён адзіны!
Адрыну сумненне!

Вочы ў вочы
Словы пра вернасць.
Збіраемся крочыць
Разам у вечнасць!

Радасць спатканняў,
Горыч растанняў
І … прадчуванне
Новых каханняў…

Чарговыя вусны,
Чарговыя рукі.
Любы-нялюбы,
Дотыкі, рухі.

З ім баўлю гадзіны,
Шукаю натхненне.
Стане адзіным?
Гложыць сумненне.


Рецензии