Да партрэта
Бровы мройныя для чар.
Лоб высокі. Нібы ў павы
Дымных валасоў штандар.
Вуснаў спелыя суніцы
Абяцаюць слодыч раю,
Дыяментны завушніцы
Нібы ландышы у маю.
Вочак зорных малахіты
Пачуццё ў жарсць спавіваюць.
Будзе век той не забыты,
Каго сэрцам пакахаюць.
Свидетельство о публикации №123111207187