На кляновай далонi дажджы...
І мае разам мокнуць далоні...
Летні грай адспяваў, збег, аджыў:
Хочаш кроч, хочаш стой, ці бяжы –
Вынік будзе адзін: не дагоніш...
Мы далонню з дажджом у далонь,
З ім будуем масты ў паднябессе.
Лістапада бурштын і агонь,
Б'ецца жылкай гарачай у скронь,
Колам дождж абаронным акрэсліць,
Ігнаруючы мой парасон,
Дакранецца ласкава да твару
Срэбрам мокрым сваіх валасоў,
Не пачуе ніхто галасоў,
Як шапне, што прыемна на пару...
І вялікасць яго, Вышні свет,
І твар светлы таго ў кроплі кожнай,
Хто і ў словах, і нотаў сяйве,
У жыцці – хвіляй кожнай і век –
Зваў любоўю любіць як Ты, Божа.
10.11.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123111206328
"Игнорируя мой зонтик,
Прикоснись к моему лицу нежно,
Намочи волосы серебром..."
Беззвучно, но так приятно обоим)
Спасибо, Ядвиженька! Такое милое и мелодичное стихотворение) ✋🌹
Ольга Заря 2 21.11.2023 11:15 Заявить о нарушении
Это тебе спасибо за поддержку!!!
Ядвига Довнар 21.11.2023 16:23 Заявить о нарушении