Чытаю вершы пра Радзiму...

***
Чытаю вершы пра Радзіму
І пра духоўны заняпад...
Гляджу на сінь густога дыму,
Што апускаецца на сад.

Стары сусед у грубцы паліць.
Аблокі шэрыя плывуць.
Верш пра Радзіму не разжаліць.
Радзімай зараз не жывуць.

Жывуць грыбамі, агародам,
Ваеннай пенсіяй жывуць...
І абезмоўленым народам.
Аблокі шэрыя плывуць...

Гляджу на сінь густога дыму.
Дождж лістападаўскі імжыць.
Чытаю вершы пра Радзіму
І думаю, як ёй пражыць...

12. 11. 2023 г.


Рецензии