Не будзе лiшнiм нi адно маленне...
Не будзе лішнім ні адно маленне,
Бо сённяшняга дня не будзе больш.
Пашлі мне, Божа, шчырае натхненне
У гэты цёмны дзень і ў гэты дождж.
Пашлі мне, Божа, яснасць разумення,
Што кожны грэх мой пакідае след,
Як пакідае след маё цярпенне,
І як мы самі пакідаем свет.
Пашлі мне, Божа, хоць адно імгненне,
Калі б не сумняваўся, што паэт.
Прымі, Гасподзь, пакорнае сумненне,
Як я - Табою створаны Сусвет.
12. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123111203144