Апошнiя дзянькi...

***
Апошнія дзянькі
Апошняга цяпла.
Апошнія грыбы
У лесе абляцелым.
Апошні ўзмах і ўсплёск
Асенняга крыла:
Ляціць з бярозы ліст
Заржаўлены, зжаўцелы.

Не знойдзеш, што згубіў.
Не згубіш, што не маеш.
Ў руках трымаеш ліст
Заржаўлены, зжаўцелы.
І ясны дзень жыцця
І дзень як ноч - гартаеш
І выпускаеш з рук
Той лісцік абляцелы.

І раўнадушна ўсё
Ўспрымаецца табой.
Апошняе цяпло
Адно душу трывожыць.
І не звініць няхай
Нязграбны вершык твой.
Галоўнае, што ён
Твае пачуцці множыць.

І знае толькі Бог,
Як пішацца радок,
Каб раўнадушным быў
Да славы і багацця.
Апошняе цяпло,
І першы халадок,
І жоўценькі шматок
Бярозавага плацця...

10. 11. 2023 г.


Рецензии