На баль сышлiся у поунач зверы
Адзiн чуць улез у пустыя дзверы.
Другi так усiм вакол зайздросцiу,
Што увесь збялеу,ну точна косцi!
А трэцi срэбрам абчапляуся.
Так бег,так бег! Чаго ж баяуся?
Што забяруць у яго чужое,
Бо усё ж сваё,усё ж нажыуное!
Чацверты лаяуся так з жонкай,
Як той сабака,зычна, звонка!
Ну што ёй трэба,што ёй трэба?
Цi ж я хацiну ёй не згрэбау?
Цi ж я тут першы ды апошнi
На дыване ляжу. Цi ж можна?
Так есцi поедам. Ну годзе!
Ужо снег дауно з палей сыходзiць,
А гэта лаецца,злуецца!
За што i жонкаю завецца?
Прыйшоу i той,хто як кацейка,
I там,i тут ласкавы. Нельга!
Ну нельга быць усiм нам добрым,
Бо пойдзеш вон з адною торбай.
I што не звер, абавязкова
Валодае так зычна мовай,
Так выкладае ясна думкi,
Што усе уздыхаюць. От разумны!
Так кожны лез,хто праз вакно,хто у дзверы!
Нiхто не ведау болей меры.
Нiхто сабою не валодау.
Iшлi,паузлi,хоць праз балота!
Каб мерацца,хвалiцца,звацца,
Каб на увесь свет iм называцца
Найлепшымi! Якое гора!
Сышлiся усе на доугiм споры.
Гамоняць! Гвалт стаiць бясконцы,
Няма нi ветру там,нi сонца!
Адзiны смрад,адзiны колер.
А на двары звычайны столяр.
Труну для кожнага згатовiу,
Бо усе там будзем! Што? Ня здолеу?
Быць чалавекам,лепей зверам!
Там цесна,зачынiлi дзверы.
На баль прыйшлi у поунач зверы,
Няма там прауды,няма веры!
Свидетельство о публикации №123111001751