Лiсце з дрэу не ападае...
Лісце з дрэў не ападае.
І даўно спыніўся дождж.
І спрачацца не жадае
Мой радок ні з кім. Дык што ж,
Што спыніла восень крокі?
Паляцяць яшчэ лісты!
Мой радок не адзінокі,
Бо ў мяне ёсць, восень, ты.
Мне цябе заўжды хапае...
Хай чытаюць верш пусты,
У якім хтось выдумляе,
Што губляеш ты лісты.
09. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123110904669