Дожджык у Зялёнай...

***
Дожджык у Зялёнай.
Зелянеюць дачы.
Я стаю пад клёнам.
Дожджык ціха плача.

Што стаяць пад клёнам?
Лісце абляцела.
Дожджык у Зялёнай.
Восень дагарэла.

Дагарэла восень.
Скінуў клён лістоту.
Прабачэння просіць
Ён за адзіноту.

Не сумуй, мой клёне,
Я стаю з табою.
Дожджык у Зялёнай
Агарнуў журбою.

Агарнуў журбою
Дожджык у Зялёнай,
Дзе калісь з табою
Я стаяў пад клёнам...

09. 11. 2023 г.

Зялёная — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 


Рецензии