Сёння ранiца туманiцца...

***
Сёння раніца туманіцца.
У тумане чуцен брэх.
Зноў імжыць сляпая раніца.
На яе брахаць - не грэх.

Дробны дожджык ціха сеецца.
Не развейваецца сум.
Можа, ветрыкам развеецца
Мітуслівых думак тлум?

Спадзявацца не прыходзіцца
На зіхоткі лістапад.
Светлы вершык не народзіцца.
Дожджык падае на сад...

09. 11. 2023 г.


Рецензии