Вячэрнiя хвiлiны

Я нешта ўсё чытаю. Не пішу.
У край далёкі ў думах адлятаю
І пешчу успамінамі душу,
І дні жыцця старонкамі гартаю.

Яны ляцяць, як з дрэваў лістапад.
Як журавы у вырай адлятаюць.
Рамонкамі даўно забытых свят
У памяці збалелай расцвітаюць.

Ах,памяць! Ажыві мне позірк той,
Што зоркай ззяў крылом брыва прыкрыты
І асвятляў парою залатой
Чароўнейшыя ў свеце малахіты.

Я нешта ўсё чытаю. Успаміны
Час не даюць, каб за пяро ўзяцца.
Чакаю вестак з роднае краіны,
Дай Божа дрэнных каб не дачакацца!


Рецензии