На радзiме малой я нiколькi не лiшнi...

***
                Малой радзіме

На радзіме малой я ніколькі не лішні.
Тут вітаюць мяне мае яблыні, вішні.
Тут вітае мяне дуб ля роднае хаты
І за хатаю лес - вузлаваты, гарбаты.
Тут вітае мяне мой калодзеж салодкі,
Мая цёплая ліпа ля самае хворткі.
На радзіме сваёй я не лішні ніколі.
Тут і бацька ляжыць пад бярозамі ў полі.
Не адкажа прыняць ён любімага сына...
Тут зямелька мая і мая тут Айчына.

07. 11. 2023 г.


Рецензии