На узгорку - голыя асiны...

***
На ўзгорку - голыя асіны,
І на бярозах - лісця мала.
Адным лістком сваёй краіны
Лічу сябе, і мне хапала

Заўсёды ласкі яе мілай,
Яе дажджоў, пяшчоты лета.
Яна мяне натхняе сілай
І творчай радасцю паэта.

Краіна любая. Асіны.
Мая дарога ў лістападзе.
Прасветленасць маёй Айчыны.
Каліна ў парадзелым садзе.

Баляць мне карані Радзімы,
Нібы старой бабулі рукі.
Мой край, ты для мяне адзіны
Ад нараджэння... да разлукі.

07. 11. 2023 г.


Рецензии