Дождж iмжыць i iмжыць...
Дождж імжыць і імжыць,
А за далеччу шэрай -
Маладыя гады
І далёкі блакіт,
У які ты калісьці
З надзеяй і верай
Узлятаў... і лунаў
Над абшарам ракіт.
Дождж імжыць і імжыць,
А наперадзе далеч
Калі-небудзь адкрые
Блакітны прастор,
Які трэба цаніць,
Сваёй песняю славіць
І з надзеяй і верай
Імкнуцца да зор.
У прастор, у прастор,
Што за далеччу шэрай,
Трэба крочыць праз дзень
І праз хвалі імжы,
Каб пражыць яго толькі
З надзеяй і верай
У зіхоткі блакіт
Неўміручай душы.
06. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123110603749