Настальгiя

Я задыхаюся. Не ведаю чаму.
Прычыны невядомы настальгіі.
Малюся Богу, бо адно яму
Вядомы лёсы сэрцу дарагія.

Я задыхаюся ад прыкрасці падзей,
Ад валтузні мышынае у краю,
Ад існавання скоцкага людзей,
Якім я шчасця ад душы жадаю!

Вясна, зіма. Падзей каледаскоп
Асыпаў лістапад на нашы гоні.
Расхрыстаны маёй Айчыны лоб,
Выяваю забытае пагоні.

Я задыхаюся, хоць ведаю даўно,
Што на Радзіме ўжо часы другія.
Ды ластаўкаю б'ецца у вакно
Душэўны сум ці проста настальгія!


Рецензии