Далёкаму развiтанню

Дзень стаміўся. Да ночы далёка.
На Ўсходзе туман сінявы.
Як жа горка мне ў тысячах вокан
Не пабачыць тваёй галавы.

Паўстагоддзя са дня развітання
Мрою знічкі сняжынак на веях.
Што было гэта? Можа каханне?
Чаму сэрца ўспамінамі млее?

Ў лістападаўскай срэбнай парошы
Патануў позірк твой развітальны
Час  канчаўся бясконца харошы,
Пачынаўся шлях можа фатальны.

Мы не ведалі ў той дзень абое,
Прынясуць што наступныя дні.
Заклінаннямі ці варажбою
Бог ці д'ябал той момант вярні!

На іспыты я ўсе пагаджуся,
Падпішу сам дамову крывёй,
Каб на момант хаця ў Беларусі
На пероне пабачыцца з ёй!

Дзень стаміўся, бо шлях далёкі
Ён пракрочыў з Усходу ад рання.
Гараць барвай жарсцлівай аблокі,
Як надзея на існасць спаткання!


Рецензии