Песнi павiнны быць толькi вясёлымi...
Песні павінны быць толькі вясёлымі.
Восенню цяжка мне песні пісаць.
Еду лясамі, палямі і сёламі.
Мілыя хаткі, сады, сенажаць...
Дзе кукуруза на сілас пакошана,
Дзе зелянее азімы ўжо рапс...
Трактарам пожня даўно растрывожана,
Позняе восені блізіцца час...
Па кукурузнаму зжатаму полю
Баба на выпас вядзе сваіх коз...
Вецер зламаў ля дарогі таполю...
Лозамі бераг рачулкі зарос...
Восенню цяжка пісаць пра вясёлае...
Родныя хаты, сады, сенажаць...
Еду лясамі, палямі і сёламі...
Птушкі у вырай над імі ляцяць...
03. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123110303206
Я бы Вам прапанаваў частку сваіх вершаў, калі не ўсе,таксама выкладваць вось на гэтай платформе:http://stihi.by/.
Гэта аналаг расійскага парталу, але там больш нашых чытачоў і паэтаў.
З павагай —
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 05.11.2023 14:36 Заявить о нарушении
На жаль, толькі адзін верш, які вы апублікавалі два гады таму.
Публікуйце зараз! Шмат каму будзе ў вас павучыцца беларускай рытмікі вершаў.
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 05.11.2023 15:06 Заявить о нарушении