Дзядам
Вы ходзіце нябачнымі слядамі.
Вас гадаваў, малодшых за мяне
І не ўяўляў, што будзеце дзядамі.
Я вам, чым мог, заўсёды шчыраваў.
Дзяліўся ўсім, што мне было вядома.
Памылкі вашы мірна дараваў
І ў помачы мяне не брала стома.
Жылі мы шчырай дружнаю сям'ёй
На ўцеху і радні, і бацьку з маці.
Чаму мяне пакінулі з сястрой?
Скажыце нам, дзе вас цяпер шукаці?
Нагатавалі мы з сястрой яды:
Бліны і клёцкі, селядцы з грыбамі,
З садоў заморскіх спелыя плады,
Каб іх жаваць маглі вы і губамі.
Напоі розныя ў чарках на стале
Стаяць паўнюткія, дзе вы любілі
Сядзець сям'ёй з бацькамі на чале,
Каб родны кут ніколі не забылі.
Злятайце ж душы родныя дзядоў!
Хай вас радня бяседаю прывеціць.
Мы шчыра рады вам і пагатоў
Нам памяць ваша яснай зоркай свеціць!
Свидетельство о публикации №123110205776