У край, дзе некалi раслi...

***
                Маім землякам

У край, дзе некалі раслі,
Амаль зусім не залятаем,
А ўсё ж матуляй называем
Той край бацькоўскае зямлі.

Там жураўлі былі другімі,
Гучней спявалі там яны.
Марознымі былі там зімы,
І клёны зваліся "кляны".

У край, дзе некалі жылі,
Ва успамінах залятаем
І роднай мамай называем
Край, дзе сланечнікі цвілі.

Матуля - родная зямелька,
Малой радзімы шчыры спеў.
Як там спявае салавейка!
Як там шумяць галіны дрэў!

У край, дзе некалі былі
Малымі, як сама радзіма,
Мы залятаем толькі дымам,
Калі знікаем мы з зямлі.

Былі другімі там трывогі,
І радасці былі ярчэй.
Куды ні кроч, а ўсе дарогі
Вядуць да маміных вачэй...

02. 11. 2023 г.


Рецензии