Паразiтам
Што жывуць на другіх амялою,
Прыдумляючы існасць падзей,
Нараджаючых фейкаў сувоі.
Ім патрэбны такі лад жыцця
Ў якім дзеяў няма - толькі міты.
Іх сусвет - ёсць сусвет забыцця,
Дзірка чорная, дзе паразіты!
Яны казкамі, як павукі,
Ловяць светлыя душы надзей
Цягнуць сокі, іх прынцып такі,
Сеюць тлум, гаркату між людзей.
Не цікавіць іх справаў прагрэс,
Для жыцця ім патрэбныім абманы,
Дзе крок кожны - нязведаны стрэс,
Каб мог вынік быць імі прыбраны.
Ды грамадству патрэбны яны
Для ўзбуджэння імуннай сістэмы,
Як пажарнай каманды званы,
Як Schutzsicherung* для мікрасхемы.
* - ахоўны засцерагальнік (предохранитель)
Свидетельство о публикации №123110203939