I зараз усе разумеюць усё...

***
І зараз усе разумеюць усё:
І Коласа любяць, і любяць Басё...
Нічога паэты не значаць цяпер,
Бо іх назначаюць, хоць вер, хоць не вер...
Паэтам жыццё падаецца харошым.
Як костку сабакам, ім кідаюць грошы -
На кнігі выданне, на бульбачкі мех...
У вершах душою крывіць ім не грэх -
У гэты нязначны для творчасці час.
Нічога паэты не значаць у нас.
І зараз усе разумеюць усё:
І любяць Купалу, і любяць Басё...

01 - 02. 11. 2023 г.


Рецензии