Вогн шча

Прыйдзе за мной тая ноч — сёння, а можа, назаўтра.
Я паслухмяна сплыву срэбрам па чорнай вадзе.
Цемра мая па баках чорным галлём разыдзецца,
Шэптам сустрэне трыснёг, мякка абудзіцца плынь.
Там, між палёў і лясоў, знойдзецца бераг выгодны —
Плёскацца будзе пад ім лёгкая зграйка чаўноў.
Выйду, не чуючы ног, на патаемнае месца,
Каб углядацца ў цень, каб праз імгненне пазнаць.
Ведаю вочы таго, хто дакранецца да струнаў.
Памятаю галасы тых, хто ўвойдзе ў святло.
Кожнага верне гушчар, чыстымі будуць іх твары
Пад месяцовым святлом, над языкамі агню.
Вогнішча стане ярчэць, дроў будзе вечна ўдосталь!
Вечнасць адну — гаманіць! Вечнасць другую — маўчаць!
І калі будзе то глюк перад адвечным нябытам,
Розніцы мала, бо рай
якасна
не адлічыць.


Рецензии