Рэшткi з дачных замалёвак. 2021
Памiж люлеяў-берагоў павольна коцяцца стагодзi.
Купальскiх вогнiшчаў паўзмрок калыша мрояў ланцужкi.
Аблiччы скурчаных багоў змарнелi ў лiпеньскай спякоце.
Ды ганьбiць вораг наш парог i лёс разбэшчвае цяжкi.
10.07.2021
2. «Жартоўнае (Шутейное)»
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы гарэзы рачулкi,
Дрэмле вёска Шуты, быццам птушка ў галлi.
Вабiць казка, разносяцца чуткi.
Пра дзiвосы, яшчэ з старажытных часiн.
Пра русалку тутэйшую Люсю.
Быццам Яська-дзiкун ёй уночы касiў
да вяночку каноплi ў валоссе.
11.07.2021
3. «Да дзядзькi Якуба. Пад тыя «Каласы»…»
Мой родны кут, як ты мне мiлы!
Садок. Праз яблынькi галлё
Нябёсы. Ветрыкам з палёў
Бялютка абдымаюць крылы…
Багоў паганскiх каранi
Ня ўсi пазнiшчылi з ганебы.
Яшчэ учэпiста па небу
Плывуць аблокi.
Баранi,
Гасподзь, мяне ад крэўнай здрады!
Ад прагных вусн засцяражы.
Няхай лацьвей спякуць за краты.
Няхай зняважуць на крыжы.
Чым быць паплечнiкам брыдоты…
17.08.2021
4. «З радкоў на раскладанцы»
Аблокi з выраю на поўнач
Плывуць павольна ланцужком.
Сачу зайздрослiва. Цiшком
Шынкую думак памяркоўнасць.
На гнуткiх постацях часiн
Змянiла колер афарбоўка.
Пажоўклай памяцi кладоўка
Амаль скрывiлася зусiм…
21.08.2021
PS:
Мабыць, не горш «здранцвелай» (аб памяцi). Але ж тут аб нейкiх фарбах… На мой погляд, «пажоўкласць» кажа не толькi пра колер. У ёй – i (амаль лiтаральна! – у гук) «пожухлость» (к увяданию), i «пожёванность».
А в «эпиграф» мне глянулось (ещё вчера) это. Зинаиды Миркиной, замечательного поэта и переводчика.
Я в густом лесу затеряна.
Вглубь и в глушь ведет дорога.
Я прислушиваюсь к Дереву,
Я присматриваюсь к Богу.
Это Он – сквозь все создания,
Их покоя не нарушив...
Это Он меня заманивал
Глубже... глубже... глуше... глуше...
Хотя первые строчки у меня «читаются» (если по памяти) иначе
Я не вся ещё потеряна.
Через лес ведёт дорога…
Вольность моей памяти – ещё больше сближает со стихом-откликом (Еве Стах) Вали (также замечательным)…
5. «Дуплет. З радкоў на раскладанцы»
1.
Цi ня ўсё яшчэ загублена!?
Што, душа, знясеш да Бога?!
Попел дзедзiшчаў абвугленых.
З ценем-водгукам старога…
2.
Яшчэ ня ўсi сябры пазмоўклi.
I спевы чуюцца. Але…
Дубок на могiлках згалеў,
I лён заблытаўся ў каноплi.
22.08.2021
PS:
«Згалеў». У слоўнiках ужываецца «агалiў(ся)». А маё «згалеў» перакладчык увогуле пераабувае ў «сгорел». Бадай, да попелу.
А мне «згалеў» падабаецца. У iм i галлё (галiнкi згубленыя) адчуваюцца.
Першае (з дуплета) – быццам, да З.М. Ну, а другое – да В.Щ.
Калi нехта пачуе штосьцi ад самаго Янкi Купалы, так сама не вельмi памылiцца
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
6. «Браты»
Маёнтак. Дом без мезанiну.
Забiта дошкамi акно.
Сам Бог iкнуў ад мазанiны
i ў неба пэндзлiк акунуў.
– Каму давер?! Якому брату
вясёлкай скуру адраджаць
бацькамi вытанчанай хаты?
Каму здымаць яе з крыжа?!
Знянацку Бога не абмiнеш!
Штукарствам вока не зальеш.
I хай аднолькавы наш фiнiш,
мы ў справе розныя.
Але-ж…
Старэйшаму лацвей падмуркам
стаяць з бляшанкаю ў руцэ.
Яму спадобней «Фердыдурка»,
чым матэматыкi прыцэл.
А вось малодшаму, дакладна,
ваеннай фарбай пэцкаць тыл.
Дуэт разбуджаных атлантаў
пад дахам з годнасцю застыў.
23.08.2021
PS:
Эпапея з афарбоўкай дачнага будынку працягвалася амаль тыдзень (з невялiчкiм перапынкам). За гэтымi тэкстамi застаўся галоўны натхняльнiк гэтай авантуры i майстар-кiраўнiк. I назва апошняга «твора» – яе розуму справа.
«Ваенная фарба»… Гммм! – Сусед па дачы (Валер), мужчынка крыху дуркаваты, але сабе на розуме, прынюхаўшыся да смуроду, акрэслiў: «Фарба – ваенная. Такой самалёты гартуюць».
Брацельнiк схамянуўся: «I што? Трымацца будзе?!». Валер: «Трымацца будзе добра. Але…». З таго «але» з Сярогам адбыўся значны перапуд…
Час пакажа… Смех смехам, але цiпун усiм на язык!
Свидетельство о публикации №123103102388