Чэрвень 2021 г

1. «Нельга забыць…»

Вераб’iная ноч.
Хвалi б’юць па закарку парома.
Быццам Нехта магутны
з дакорам знiшчае сляды.
Быццам хтосьцi наўзбоч
свае вочы заплюшчыў саромна,
каб не бачыць пакуты
балючай жаночай бяды…

18.06.2021
PS:
Ну, это – к «Прологу» (из «Леонид»…).
Послал Ксюше на ДР. Вместе с текстом всего романа В.К.

2. «Спакуса»

Вось слоўка зграбнае: «балазе».
Адразу i не праглынуць.
Як бервяно ад чорнай лазнi.
Галiнка ростам з галiну.
Нашто валоссе?! – Каб вылазiць!
Навошта шчасцейка слупу!?
Прынамсi, цi ва ўсякiм разе –
Як iндульгенцыя клапу. *

19.06.2021
PS:
Наогул «балазе» – типа зачина: «хорошо, что», «слава, богу», «благо…». Ну, цi «да шчасця»…
Сустрэлася мне на першых старонках караткевiчcкiх «Каласоў» (што «пад сярпом»). Абавязкова дачытаю!

А пачынаецца ўсё з прыказкi пра расцвiўшую грушу. А чакае яе такi ж лёс, як i тую лазню з Кагутовага надзелу, што аднойчы заглынуў звар’яцелы Дняпро i амаль не папярхнуўся.
Чаму «звездануў» (у канцы)? – А хацеў уставiць «папу». К «iндульгенцыi». Ды нешта засумневаўся. Попу, папу… Вырашыў прыцягнуць клапа. Яму ж тыя каталiцкiя цацкi так сама не да патрэбы.
Дык i з клапом не ўцямлю. Клопов у нас, як быццам, блашчыцамi клiчуць. А тых жа блох – блыхамi. Крыху падобна i на звезданутае «балазе». Ну, балазе – неяк да блага. Але ж i да «благога» (дурноты). Блажэць – худеть. Блазан – шут (клоун). Або – мальчишка («хлапчыска» – як казаў у «Леанiдах» аб Гораве Пора-Леановiч). Молокосос. Прямо – к клопу (кровосос)!
Блазнаваць – казаць глупства. А и русское – блазниться. Казаться-мерещиться. Соблазн.
А «блазнота» – мелюзга. З ёй i клопы-блашчыцы вяжуцца.
А «галiна» у нас – ОТРАСЛЬ! А не абы якое адгалiнаванне. Асаблiва, калi нацiснуць на аошнi склад.

Во! Як раз ладнае месца падгарнулася. З iнiцыяцыяй Алеся. I наконт мовы (смачна!), i славейка з «гэтых» праскочыла (блюзнерыць). Яно увогуле В.К. да спадобы прыйшлося. Раз пораз сустракаецца. А памiж абзацамi (прапусцiў) i «плявузгаць» мiльганула. А «блазнаваць» – крыху нiжэй.

 «Алесь не смяяўся. Клейна не была яму смешная. Занадта добра, працягла, зусім як нейкая вясковая бабуля, гаварыла яна па-мужыцку. I было ў яе мове тое, чаго не бывае не ў вясковых людзей: закончаная меладычнасць кожнага сказа, уласцівая для мужыцкай мовы. Як удых і выдых. Колькі набрала паветра ў грудзі – столькі і аддала ім і праспявала сказ, шчодра, не пакінуўшы для сябе ні драбніцы паветра, каб вымавіць яшчэ адно слова...
– Людзі, брат, за грошы ўсё што хочаш папусцяць. Люцыпару псалмы складаць будуць, бацькаўшчынай гандляваць, ды яшчэ і ў Бібліі адпаведнае месца адшукаюць, што бог, маўляў, і гэта ім дазволіў.
– Святых жа, здаецца, на ўсяленскіх саборах зацвярджалі? – блюзнерыў бацька.
– A там што, не людзі? Таксама, брат, людзі. Не серафімскімі ж крыламі яны ў Нікеі Арыя завушалі. Звычайнымі кулакамі… Біліся, як мой Марка ў карчме».

Яшчэ крыху. Ёсць i простае «балесны»

«Загаласілі і другія бабы. I з нарастаннем іхняга галошання нейкі цьмяны, лютаваты агеньчык загарэўся ў вачах y мужыкоў.
Нарастала нясцерпна балесная, ледзь не да слёз, крыўда. Яна патрабавала неадкладнага выхаду. I таму натоўп радасна выбухнуў, калі нехта кінуў:
– Спаліць Кроеравы сцірты… Хай ведае».

А ў «балазе» нацiск нават i на апошнi склад будзе! Пад такое i першы сцiх пераабуваць трэба, i ўвоголе… Не! Няхай так i застаецца.

3. «Годзе»

Годзе!
Годзе вам, паночкi,
Век хавацца за татар.
Ветрык дзьмухае паўночны.
Новы прыйдзе гаспадар.
Будзе досыць юшкi з хлебам.
Будуць конi зоркi пiць.
Шчодры млын i шчыльны невад.
Толькi крышку прыцярпi.
Адтрывай, мужык, няпраўду.
Крыўду-помсту не палi!
Ужадобку, ды не прагна
Лепшай долi адмалi.

20-21.06.2021
PS:
І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць! – бо я мужык!

Гэта – да слова. Некалькi дзён таму паглядзеў фiльм. «Купала». З новых. «Свае» iдыёлагi спужалiся i з прагляду яго хуценька знялi. Вельмi ўжо ён антырасейскiм атрымаўся. Не пад шматвектарнасць. Тым больш – сённяшнею.
А з «Каласоў»… Там шмат зярнят знойдзецца. Ёсць чаго перамолваць…

«Цёмныя стрэхi вёскi засталiся за iмi. Конскiя капыты зачвякалi: табунок пераязджаў цераз вiльготны лугавы клiн каля затокi. Потым дыхнуў халаднаваты павеў з Дняпра i пачалi наблiжацца круглыя, як стагi, хмызы.
Табун спусцiўся з адхону, i конi па калена зайшлi ў ваду, а яна закалыхалася, расплылася кругамі ад iхнiх ног, зрабiла зоркi дрыготкiмi i вельмi вялiкiмi.
Цiсавая кабылка зайшла ў ваду глыбей за ўсiх i працягнула мяккую храпу да вячэрняй зоркi ў вадзе. Зорка замiтусiлася ў трывозе.
– Зараз праглыне, – шэптам сказаў Алесю Андрэй, i Алесь усмiхнуўся ўдзячна.
Андрэй разумеў яго.
Конi пiлi доўга, усмак, часам адрываючыся ад вады. Чуйна слухалi вецер з зарэчных паплавоў, адпачывалi, а потым зноў прагна прыпадалi да зорак, да кругоў, якiя бясконца беглi ў змрок».

4. «З каласоў»

Жандарскi паручнiк са скуры вылазiць.
Ён верны служака. Бадай патрыёт.
Зайздросная сквапнасць. Абраза ў абразе.
Рысiныя вочы. Учэпiсты рот.
Чамусьцi – Мусатаў. Напэўна, к «прымусу»?!
Пры шчэцiстых вусах имя Апалон.
Да сымбалей прозвiшч сам маю спакусу.
У прозвiшчах – сiла, iмпэт i праклён.
Ён Чорнаму ВОйне няварты сапернiк.
Няма той адвагi, але ж не слабак.
Ня з тых каласоў адлiвалася зерне.
I нават закваска ня тая.
Аднак…

21.06.2021
PS:
Mycaт – стальная полоса для точки ножей. Стальная! А в самарских, саратовских и симбирских краях так называли огниво, кресало для добывания огня. Стало быть, прозвище Мусат давалось либо надежному, несгибаемому человеку, либо вспыльчивому, горячему.
Вероятно, что прозвище связано с родом занятий предка (он мог точить косы, ножи и т.д.).

В.Н.: Пара залихватских версий к этой мянушке (к Короткевичу) у меня самого имеется. Но пока отложу.
То, что Владимир Семёнович был глубоко озабочен проблемой национального возрождения (становления?), сомнений не вызывает. Не вызывает сомнений и его особый интерес к событиям XIX века. Кастусь Калиновский (и не только)… Хотелось бы понять отношение писателя к тому, что происходило в 30-е годы века двадцатого. К сталинизму (вообще и в привязке к Беларуси). Достаточно ли для этого известных материалов (художественное творчество, дневники, письма…)?!
Магический реализм… Жанр В.К. с ним, конечно, соприкасается. Символизм, «готика»…
Ладно. Чуть проговорюсь. Об «очевидном».
Мусатов… Всё-таки – и к Сталину?! Намёком. Как перекличка между двумя веками. «Возмездие».
Что там (в «Колосах») сей персонаж второго плана успеет ещё натворить, пока не знаю. Ибо прочитал только четвёртую часть (из четырёхсот с лишним страниц). А надо бы глянуть и «Оружие». И прочее…

5. «Залатая рыбка. Цi дваццаць сёмы год на царовай службе»

Жыў звычайны капiтан.
У аблоках не «вiтаў».
Не лунаў (калi на мове, бездакорна).
Лямку спраўна ён цягнуў.
Небарака! Карак гнуў,
каб хапала да агульнага пракорму.
Жонцы, дзеткам i сабе.
На вячэру i абед.
Ну, а сёння шчасце ў браму зазiрнула.
То ж не полiўка з зярнят!
З прамянiстага лiня
юшка ладная – штодня
безтэрмiнова. *

24.06.2021
PS:
*  Нешта пры канцы не вельмi зграбнае атрымалася («штодня безтэрмiнова» – ежедневно бесконечно). Да «зазiрнула» (з «загарнула» – не лепей) няма больш-меньш добрай рыфмы. Нават «няправiльнай». У параўнаннi з рускiм, у мове скача нацiск. Козырной (козырный – устар.) – Казырны. Падобна, што мова тут больш згодна з рускiм састарэлым…
Зрэшты, можна i «адглаголiць» (аддзеясловiць). Як з «цягнуў – гнуў».
юшка ладная з усмешкай казырнула.

Раптам прыгадалася песня Шаiнскага з фiльма «Сняданак на траве» (1979)… Le d;jeuner sur l'herbe (Клод Мане). Как молоды мы были! – «Вусаты нянь» (Сяргей Праханаў) вуснамi Яўгена Галавiна. Апошняга (даволi папулярнага калiсьцi выканаўцу) прашу не блытаць з паважаным магiстрам Яўгенам Усеваладавiчам.
Глянуў клiп. Дзяўчаткi ў падтанцоўцы – класныя! Озорные (эх, в ту бы рифму к… – ды на мове будуць «гарэзныя»).
А песенка гэтая мне i сёння падабаецца.

Да. У нашего витязя-ихтиандра орудием лова была не банальная уда с хитрой наживкой, а неотразимый гарпун.
Таму i лiнi тыя былi ў дзiрачках. Дарэчы, як i сам лоўчы  ))

6. «Идылiя. Да пiнскай шляхты»

Гой ты, Краю, родны Краю!
То цары, то камiсар.
Небаракам памiраю.
Не адбiцца ад хазар.
Як паэт свядомы Дунiн –
Дзiўнай «вытрымкi» паляк! –
Бачу сон… Нiбы матулю.
Быццам клiча нас здалля.
– Што ж вы страцiлi-згубiлi?!
Цi трымаеце цяжар?
Цi занадта акрапiлi
Глебу з бунту-мяцяжа?
Акрапiлi ж не крывёю.
Ледзь – балеснымi слязьмi.
Зло ня зломiш дабрынёю.
З iм ня пойдзеш на размен…
Гром няўрымслiва грукоча.
На спякоту дожджык лье.
Мацi нешта быццам хоча:
Дзеткi, дзетухны…
Але…

25.06.2021


Рецензии