Пад дахам казачнай зимы

Верш для дзетак
Пад дахам казачнай зімы
Заўжды знаходзім цуды мы.
Дамы і хаты ў шапках белых
І далеч хтось памазаў мелам.

Рачулка ў вербах і ракітах,
Бы сургучом, лядком спавіта,
А па сцяжынках і палетках
Віхура змей пускае леткіх.

Катамі ўлегліся ля плоту
З сняжку рахманыя сумёты.
Іх яшчэ ўчора не было,
А сёння ўсё ў катках сяло!

А лес які зімой прыгожы!
Пагляды лыжнікаў варожыць!
Бярозкі ў бэлым крышталі
Галінкі клоняць да зямлі.

А елкам шубкі каралеўнаў
Так спадабаліся,  напэўна,
Што варухнуцца аж баяцца,
Каб надалей з сняжком застацца.

На снезе - розныя сляды -
Туды-сюды, туды-сюды…
І як пазнаць, не памыліцца,
Слядкі тут зайца, ці лісіцы?

Ваўкі прабеглі ці казулі?
Ці ласяня прайшло з матуляй?
Слядоў у лесе многа розных,
Дапамажыце іх адрозніць!


Рецензии