Свiтанак
Павольна над краем качуе.
Рассыпiстым бляскам вiтае,
Знiмае заслону начную.
Фарбуе зарой далягляды,
Для сонца рыхтуе дарогу.
Жаўрук песнь заводзiць над садам,
А пеўнiк спяшыць на падмогу.
Гукае: «Хутчэй!» – ён каханым,
Бо хутка прачнуцца матулi.
З праменьчыкам сонечным, раннiм,
Дзянёк нас да сэрца прытулiць.
Ад цемры начною свiтанак
Нас будзiць святлом, так чаканым,
Надзею дае светлы ранак,
Што долю сваю мы спаткаем.
Свидетельство о публикации №123103002611