Забiтыя, але не забытыя...

Забітыя, але не забытыя...
Расстраляныя ды пахаваныя
невядома дзе. Можа ў Курапатах,
можа, яшчэ дзе. У хатах
ля лесу чулі стрэлы. Засталіся
сведкі, хто бачыў, як варушыцца
зямля над тымі, хто яшчэ жывы.
П'яных катаў рогат на лясной мяжы
таксама застаўся ва ўспамінах.
А ў нас - вершы, фотаздымкі, ды крыжы
на ўзгорках, упадзінах, раўнінах...
Там адразу, направа ад шашы.

У гэты восеньскі дзень трымцяць сэрцы
ад болю. Паміж секунд і тэрцый
па венах б'ецца часты-часты пульс:
"ян•ы жы•вы•я, па•куль жы•ве Бе•ла•русь".

29.10.2023

https://instagram.com/sergiy.mel

На фота: крыжы ў Курапатах. Здымак зроблены 29.10.2023


Рецензии