Я сустрэу цябе

Я сустрэў цябе паміж небам і зямлёй,
Я сустрэў цябе, я стаў твой, а ты маёй,
Я сустрэў цябе між маланак і сонца,
Я сустрэў цябе ў гэтай дзікай гонцы

Я хацеў бы бачыць цябе, бачыць цябе ўвесь час,
Мне прыемна думаць аб нас, марыць аб нас, аб нас,
Я хацеў бы жыць для цябе, спяваць для цябе ўвесь час!

Я сустрэў цябе паміж днём і ноччу
Я сустрэў цябе, зазірнуў ў вочы,
Я сустрэў цябе і свой лёс убачыў,
Я сустрэў цябе, позірк твой гарачы

Я хацеў бы бачыць цябе, бачыць цябе ўвесь час,
Мне прыемна думаць аб нас, марыць аб нас, аб нас,
Я хацеў бы жыць для цябе, спяваць для цябе ўвесь час!


Рецензии