Асеннiя планы
Цьвёрдыя каменні.
Можа збудуцца яны
Ў гэты дзень асенні.
Можа шлях хоць і цяжкі,
Ды вядзе да мэты.
Падтрымаюць мінакі,
Апяюць паэты.
Пазьбіраем камяні,
Хоць іх даволі,
Каб раслі не палыны
На бацькоўскім полі!
Каб пад неба сінявой,
Ў золаце пшаніцы
Маладых грудзей сувой
Мог штоночы сьніцца.
А на ранак па расе
Пырскамі вясёлкі
Расцьвіталі б
Дыяментаў золкі
А пад майскі першы гром,
Салоўкі стаката
Даў Бог выгукнуць:"Жывем,
Беларусь багата!"
І пачуе белы сьвет
Гукі роднай мовы,
Што насіла многа лет
Свой вянок цярновы.
Ды ўваскрэсла, як Хрыстос,
Што быў з крыжа зняты,
Каб за моры нашых слёз
Асьвяціць нам хаты!
Каб вярнуўся дух сьвяты
У стасункі ўлады,
Вёскі каб і гарады
Больш не зналі здрады!
Горы планаў! Валуны!
Праектаў каменні.
Можа збудуцца яны
Ў дзень які асенні.
Свидетельство о публикации №123102906107